ПРЕДСТАВИТЕЛЬСТВО НАЦИОНАЛЬНОГО
ОЛИМПИЙСКОГО КОМИТЕТА
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
В БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ
ДНЕЙ ДО
ИГР
В Пхёнчхане
ДНЕЙ ДО
ИГР
В Токио
Дня до начала
Евроигр-2019
в Минске
Спонсоры

Судьба спортивная

"СЕЛЬСКАЯ ПРАЎДА". "Усім патрэбна мужчынская падтрымка"

Аўтар: А. Бензярук

октябрь 2011г.

Як у жыцці…

Некалі і я настаўнічаў (у тыя часы, калі сумна жартавалі: “Няма другой дарогі — ідзі ў педагогі!”). Самы запамінальны Дзень настаўніка святкаваў амаль пятнаццаць гадоў таму ў Мінску, на першым з’ездзе настаўнікаў. Памятаю, як тагачасны міністр адукацыі, адкрываючы форум, абвясціў з высокай трыбуны:

— Сёння на нашым з’ездзе сабраліся дэлегаты з усіх куткоў рэспублікі. Сярод нас настаўніцтва прадстаўляюць 60% мужчын і 40% жанчын, а вось у жыцці ўсё наадварот: мужчын-настаўнікаў у Беларусі толькі 10 адсоткаў. І адсутнасць іх у школе — адчувальная праблема. Яе, школу, нярэдка параўноўваюць з сям’ёй. І ўсім зразумела, наколькі цяжка сям’і без мужчынскай падтрымкі.

Пацікавіўся ў раённым аддзеле адукацыі райвыканкама: які стан справы зараз? Як на колішнім з’ездзе, ці як “у жыцці”? Аказалася, настаўніцкая сябрына Жабінкаўшчыны аб’ядноўвае звыш паўтысячы педагогаў, з іх толькі 50 — мужчыны. Начале 15 адукацыйных і выхаваўчых устаноў раёна ўсяго 4 дырэктары моцнага полу, а завучы — усе скрозь жанчыны…

Таму і вырашыў расказаць менавіта пра мужчыну — настаўніка першай гарадской адзінаццацігодкі Аляксандра Пятровіча Дарафейчука.

Захапленні два,

ды дарога адна

Два прадметы ў школе (а ён заканчваў другую гарадскую) выклікалі ў Аляксандра сапраўдныя захапленні: гісторыя, якой вучыла класны кіраўнік і вельмі чулы чалавек Ганна Іванаўна Максімчук, і фізкультура (яе выкладаў Яўген Якаўлевіч Багдановіч). Юнак меў поспехі ў спорце, у тым ліку дарослы разрад па лыжах, удзельнічаў у валейбольных спаборніцтвах, адстойваючы гонар раёна, аднак, калі прагучаў апошні званок вырашыў: фізкультура — для цела, а гісторыя — для душы, і падаў дакументы ў БДУ на гістфак. Здаў на выдатна любімыя гісторыю і грамадазнаўства, ды вось толькі сачыненне “падвяло”.

Уладкаваўся ў саўгасе “Жабінкаўскі”, дзе працавала маці Ніна Пятроўна, каб праз год пайсці па шляху другога захаплення — на факультэт фізічнага выхавання ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, дзе спатрэбіліся і веды, і спартыўная падрыхтоўка, якіх у юнака хапала. Яшчэ больш загартавала служба ў роце аховы асобнай брыгады грамадскай абароны, што месцілася пад Мінскам. Вярнуўся з арміі і адразу ўліўся ў настаўніцкі калектыў СШ №1, дзе прынялі маладога спецыяліста, як роднага.

— Сустрэлі ўрачыста, прыязна, з першых дзён у школе адчуў сяброўскую падтрымку старэйшых калегаў, чые вопыт і веды былі надзвычай карыснымі, — гаворыць Аляксандр Пятровіч. — А ў першы мой Дзень настаўніка, калі для маладых педагогаў падрыхтавалі сапраўдную імпрэзу, гучалі такія віншаванні, што зразумеў: з выбарам прафесіі не памыліўся.

А далей пайшлі будзённыя дні, зусім непадобныя паміж сабою, паколькі кожны з іх — асаблівы. Ды што там дні — усялякі ўрок не са званком пачынаецца: планы, нарматывы, кросы, спаборніцтвы, алімпійскія дні… /p>

Спачатку быў не толькі настаўнікам фізічнай культуры, але і класным кіраўніком, з часам да гэтага дадалася і дапрызыўная падрыхтоўка. Былі за гады, канечне, і ўзнагароды (граматы свае, дыпломы, удзячныя лісты Аляксандр Пятровіч даўно ўжо не лічыць). Але найбольшая ўзнагарода для настаўніка — поспехі навучэнцаў, іх захапленне фізкультурай і здаровым ладам жыцця, проста здароўе маленькіх жабінкаўцаў.

— Нашы дзеці заўжды на добрым рахунку, перамагалі ў спартакіядах, няблага выступалі ў кросах, летнім мнагаборстве, у спаборніцтвах дапрызыўной падрыхтоўкі ў раёне, а летась сталі “бронзавымі” на абласным турніры “Скураны мяч” у сярэдняй узроставай групе, куды ўваходзілі хлопчыкі 5-6 класаў.

І зімой, і летам вакол Аляксандра Пятровіча Дарафейчука яго вучні. Для іх — штодзённая сумленная праца. Ад іх — павага настаўніка.

Калі гучыць званок з урока, прыходзіць час пазакласнай работы: валейбольная, баскетбольная секцыі, гадзіна футбола… Бывае не хапае часу для іншых захапленняў, напрыклад, каб пасядзець з вудаю на рацэ. Там цішыня, спакой, а ў зале ці на стадыёне — гарачая гульня. Там — сам-насам, а тут — адказнасць за выхаванцаў, за іх здароўе і настрой.

А вечарам спяшаецца настаўнік дамоў, дзе ён клапатлівы і муж, і бацька. Патрэбна пазаймацца з Андрэйкам, што ходзіць у трэці клас той самай першай гарадской школы, дапамагчы па гаспадарцы жонцы Наталлі, пагушкаць гадавалую Ксенію. Усім патрэбна мужчынская падтрымка.

i